Усе навіны

Сабаленка і Свёнтак разыграюць другі тытул тысячніка за два тыдні

17 траўня, 09:24

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і прадстаўніца Польшчы сустрэнуцца ў фінале WTA 1000 у Рыме.

На папярэднім турніры ў Мадрыдзе яны таксама ваявалі за тытул. Тады перамагла полька (7:5, 4:6, 7:6).

Усяго спартоўкі сустракаліся 10 разоў. Статыстыка іх матчаў – 7:3 на карысць Свёнтак.