Все новости

Баскетбойз

14 июня 2012, 08:19
3

У «Мінску-2006» спадзяюцца, што Аляксандр Кудраўцаў застанецца ў камандзе на наступны сезон Адны з баскетбалістаў чэмпіяната Беларусі прымусілі зірнуць на сябе па-новаму. Другія — вярнуліся на радзіму пасля няўдалых тулянняў за мяжой і здолелі выйсці на ранейшы ўзровень. Трэція, наадварот, толькі дома зрабілі сабе якое-ніякое імя. Ставячы кропку ў чарговым першынстве краіны, Goals.by называе яго лепшых гульцоў. Да кожнага з намінантаў трэнерская або партнёрская характарыстыка прыкладаецца. Статыстыка: 34 гульні; 7,7 ачкоў, 4,1 падбора, 0,6 перадачы ў сярэднім за гульню Руслан Байдакоў, галоўны трэнер «Рубона»: «Зміцер прыйшоў да нас у сярэдзіне мінулага сезону, і ў той час яму цяжкавата было адразу ж цалкам зразумець усе мае патрабаванні. Таму канцоўку ён адыграў не ідэальна. Затое цягам гэтага чэмпіяната Дзіма стабільна дапамагаў камандзе, аднак ярчэй за ўсё, я бы нават сказаў, гераічна ён здолеў адыграць у той момант, калі выходзіў на пляцоўку са зламаным носам. Мабыць, гэта былі яго лепшыя гульні. Патлумачыць гэта можна даволі лёгка — поўная канцэнтрацыя. Справа ў галаве. На ўзроўні падсвядомасці ты разумееш, што не цалкам падрыхтаваны да гульні, але кажаш сабе: «Трэба!» Гэтае пачуццё адказнасці вельмі добра ахарактарызавала Дзіму як сапраўднага байца. Дадам таксама, што Зміцер — наш, як кажуць, адзіны і непаўторны. Нажаль, на працягу сезону — з-за пашкоджання Віці Аўсепяна — у нас амаль не было альтэрнатывы на пазіцыю пятага нумара. Калі ў мінулым годзе не ішла гульня ў Шыловіча, мы яго мянялі. А зараз трэба было рабіць так, каб гульня ішла. Выдатна, што ў ключавых момантах Дзіма дзейнічаў як след». Статыстыка: 22 гульні; 15,4 ачкоў, 6,2 падбора, 1,6 блок-шота ў сярэднім за гульню Андрэй Васілеўка, галоўны трэнер «Гродна-93»: «Вадзім — працавіты баскетбаліст. Ён валодае добрым стабільным сярэднім кідком, які, аднак, не заўсёды можа атрымлівацца. Таму трэба часам апускацца ўніз і дапрацоўваць там. Да таго ж, калі Вадзім заводзіцца, то вельмі нядрэнна гуляе на падборах. А зараз трошачкі непрыемнага: часам заўважаю, што з-за свайго ўзросту Вадзім падчас гульні дзесьці можа адпачыць. А я такога не прымаю, бо ў свой час адпрацоўваў на пляцоўцы на 100 адсоткаў. Хацелася б, каб Вадзім крыху дадаў пры гульні на падборах і ў далейшым дэманстраваў больш якасную гульню пад кальцом. А таксама не ператрымліваў мяч ды імкнуўся працягнуць момант у тых выпадках, калі на яго кідаецца па тры чалавекі». Статыстыка: 22 гульні; 13,8 ачкоў, 3,5 падбораў, 6,8 перадач у сярэднім за гульню Андрэй Альбрэхт, трэнер «Асіповічаў»: «Вяртанне Сяргея ў «Асіповічы» пасля новага году вельмі нам дапамагло. Як вы памятаеце, напачатку мы мелі даволі сур’ёзныя праблемы як з колькасцю гульцоў, так і з іх якасцю, таму паслугі дасведчанага баскетбаліста, які прайшоў добрую школу ў замежжы, нам вельмі спатрэбіліся. Калі казаць пра індывідуальныя якасці Чарыкава, то яго гульня ў абароне, перахопы і класныя перадачы ўзводзяць Сяргея ў ранг вельмі карыснага для каманды баскетбаліста. Гэтых якасцяў для паспяховай гульні на пазіцыі першага нумара больш чым дастаткова. Да таго ж Сяргей заўсёды цікавіўся ўсімі справамі, якія адбываліся ў камандзе, што аказвала станоўчы ўплыў на калектыў». Статыстыка: 33 гульні; 10,8 ачкоў, 4,1 падбораў, 5,1 перадачы у сярэднім за гульню Руслан Байдакоў, галоўны трэнер «Рубона»: «Сезон Дзіма правёў вельмі роўна. Ён — адзіны з нашай каманды, хто на працягу ўсяго чэмпіянату здолеў на сур’ёзным і, галоўнае, салідным узроўні адыграць на сваёй пазіцыі, дэманструючы пры гэтым яркую гульню. Адзіная непрыемнасць, якая здарылася з Акулічам у сезоне, — нечаканы спад, які падпільнаваў яго ў гульні за «бронзу». Яна ў Дзімы, нажаль, не атрымалася. Мусіць, на псіхалагічным узроўні ён з сабой не справіўся». Статыстыка: 28 гульняў; 9,8 ачкоў, 3,3 падбора, 2,1 перадачы ў сярэднім за гульню Андрэй Крыванос, галоўны трэнер «Мінска-2006»: «У кожнай гульні Лёша намагаецца зрабіць усё для таго, каб яго каманда перамагла. Ён вельмі самааддана і якасна дзейнічае ў абароне, заўсёды старанны і здолеў зарэкамендаваць сябе ў якасці добрага снайпера. Аляксей — эмацыйны гулец, аднак гэтыя эмоцыі часам яму перашкаджаюць. Калі Лёша папрацуе над сабой і сваімі фізічнымі дадзенымі, зробіцца больш стрыманым і дадасць кідку больш стабільнасці, то з цягам часу здолее вырасці ў цудоўнага баскетбаліста». Статыстыка: 18 гульняў; 13,6 ачкоў, 3,2 падбора, 5,3 передачы ў сярэднім за гульню. Аляксандр Кудраўцаў, абаронца «Мінска-2006»: «Напачатку сезону Макс з’ездзіў у Казахстан, паспрабаваў свае сілы за мяжой і назапасіў вопыту. А калі вярнуўся ў Беларусь, безумоўна, узмацніў нашую другую каманду. Скажу нават, што калі б у ёй не было Шустава ды Руткаўскаса, яна б заняла месца недзе перад «Сожам». Максу, бясспрэчна, належыць ільвіная доля «бронзавага» поспеху. У ключавыя моманты ён здолеў выйсці пераможцам з самых складаных сітуацый — узгадаем вырашальныя гульні ў Асіповічах і Мінску. Макс дапамог хлопцам сваім вопытам і спакоем, нядрэнна ўзаемадзейнічаў з Руткаўскасам, і менавіта з-за гэтага нашыя малодшыя гульцы і ўся каманда ў цэлым дабіліся такога прагрэсу ў другой палове сезона». Статыстыка: 30 гульняў; 12 ачкоў, 5,7 падбораў, 0,9 перадач у сярэднім за гульню. Андрэй Крыванос, галоўны трэнер «Мінска-2006»: «Па выніках гэтага сезона я б назваў Лёшу адным з самых важных гульцоў у нашай камандзе. Фактычна, ён затыкаў усе тыя «дзіркі», якія час адчасу ў нас узнікалі — дзейнічаў на пазіцыі чацвёртага і пятага нумароў, выконваў велізарны аб’ём працы. Для Аляксея баскетбол і калектыў — неразрыўныя рэчы, і за іх ён перажывае вельмі моцна, заўсёды намагаецца пакінуць на пляцоўцы ўсе сілы. Лёша — узроставы гулец, які шмат што пабачыў і шмат што ўмее. Нам застаецца выкарыстоўваць ягоныя моцныя якасці і спадзявацца на паляпшэнне адсотка кідкоў з дыстанцыі. У Лёшыным узросце зрабіць гэта будзе не так проста, але ён заўсёды застаецца пасля заняткаў і працуе над гэтым кампанентам». Статыстыка: 32 гульні; 11,9 ачкоў, 5,4 падбора, 1,8 перадач у сярэднім за гульню. Андрэй Васілеўка, галоўны трэнер «Гродна-93»: «Косця — баскетбаліст, які заўсёды хоча гуляць, які заўсёды, выходзячы на пляцоўку, б’ецца на ёй да апошняга. Няхай гэта часам і не знаходзіць адлюстравання ў колькасці набраных ачкоў, але Яфрэмаў выконвае велізарны аб’ём незаўважнай працы. Плюсы Косці — змаганне за падбор ды адпрацоўка ззаду, у абароне». Статыстыка: 30 гульняў; 19,6 ачкоў, 9,4 падбора, 1,5 перадачы ў сярэднім за гульню Аляксандр Кудраўцаў, абаронца «Мінска-2006»: «Роналдас — вельмі баяздольны хлопец. Ён нядрэнна змагаецца на падборах і добра атакуе з-пад кальца. Нажаль, Роналдасу не хапае стабільнага сярэдняга і дальняга кідка — ёсць, над чым папрацаваць. У зборнай Літвы, на мой погляд, ён значна падыме сваё майстэрства і наўрад ці затрымаецца ў нашым чэмпіянаце яшчэ на год. Дадам, што Руткаўскас вельмі дапамог нашай другой камандзе — яе «бронза» адсоткаў на 40-45 менавіта яго заслуга». Статыстыка: 30 гульняў; 11,5 ачкоў, 3,1 падбора, 4,0 перадачы ў сярэднім за гульню Андрэй Крыванос, галоўны трэнер «Мінска-2006»: «Саша — чалавек, які жыве баскетболам і заўсёды намагаецца пацвердзіць свой высокі ўзровень, выходзячы на гульню з думкамі толькі пра перамогу. Любая параза для яго — вялікая трагедыя. Кудраўцаў — адзін з наймацнейшых беларускіх абаронцаў-персанальшчыкаў, валодае непаўторным індывідуальным майстэрствам. Адзінае, чаго хацелася б пажадаць Аляксандру, — папрацаваць над своечасовай перадачай, бачаннем пляцоўкі і іншых баскетбалістаў падчас гульні ад прахода. Гэта значыць, падцягнуць якасці першага нумара. Тады Кудраўцаў зробіцца больш універсальным баскетбалістам, якога можна будзе выкарыстоўваць па-максімуму. Ці ўяўляю я сваю каманду без Сашы? Мабыць, так, але не хацелася б гэтага рабіць. Спадзяюся, ён застанецца ў «Мінску». А калі ўсё ж вырашыць з’ехаць, я зразумею. Таму што ўпэўнены: Алекс яшчэ здольны пагуляць на вельмі высокім узроўні, у моцнай камандзе. Ён гэтага заслугоўвае. А мы, у сваю чаргу, проста пажадаем яму поспехаў і будзем сачыць за яго выступамі». Фота ў тэксце: Юлія Чэпа, Іван Уральскі, Зміцер Анохін, bbf.by

10. Зміцер Шыловіч («Рубон»)

9. Вадзім Мацюкевіч (Украіна, «Гродна-93»)

8. Сяргей Чарыкаў («Асіповічы»)

7. Зміцер Акуліч («Рубон»)

6. Аляксей Трасцінецкі («Мінск-2006»)

5. Максім Шустаў («Мінск-2006-2»)

4. Аляксей Лашкевіч («Мінск-2006»)

3. Канстанцін Яфрэмаў («Гродна-93»)

2. Роналдас Руткаўскас (Літва, «Мінск-2006-2»)

1. Аляксандр Кудраўцаў («Мінск-2006»)