Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Былы Ціманоўскай зрабіў прапанову новай пасіі так, як марыла сама бягуха (яна атрымала версію на мінімалках)

Былы Ціманоўскай зрабіў прапанову новай пасіі так, як марыла сама бягуха (яна атрымала версію на мінімалках)

Здаецца, лёгкаатлетку гэта зачапіла.

Аўтар — Pam-pam
19 сакавіка, 06:49
Былы Ціманоўскай зрабіў прапанову новай пасіі так, як марыла сама бягуха (яна атрымала версію на мінімалках)

Днямі беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская паведаміла, што афіцыйна скасавала шлюб са сваім ужо былым мужам фітнес-трэнерам Арсеніем Зданевічам. Здымак на фоне польскага суда дзяўчына суправадзіла фразай «Я СКАЗАЛА ТАК! Гэта найлепшы дзень у маім жыцці».

Магчыма, гэты подпіс – адсылка да нядаўняй падзеі, якая здарылася ў жыцці Зданевіча. У сярэдзіне студзеня, яшчэ да ўладкавання ўсіх фармальнасцяў з былой, мужчына зрабіў прапанову сваёй новай дзяўчыне Дзіяне. Адбылося гэта ў Парыжы на адной з вуліц, якая вядзе да галоўнай гарадской славутасці.

«Найлепшы дзень у маім жыцці, Яна сказала ТАК», – напісаў чамусьці па-англійску Зданевіч.

Наўмысна ці не, але былы муж сваёй прапановай мог зачапіць спартсменку. Справа ў тым, што сама Ціманоўская калісьці марыла, каб Зданевіч зрабіў ёй прапанову менавіта пад Эйфелевай вежай. Але тады кавалер уключыў кемлівасць і замест Парыжа прывёз спартсменку ў французскі рэстаран, дзе стаяла мініяцюра Эйфелевай вежы.

Пасля разводу «шчаслівая» Ціманоўская зрабіла адразу некалькі пастоў, звязаных з былым мужам. Спачатку запосціла кавалачак вясельнага відэа з подпісам наконт таго, што гэта «Самы трушны блог пра спорт, жыццё і стасункі». На відэа чамусьці напісала, што гэта муж завёз яе ў Польшчу, а не ён сам пераехаў туды за Ціманоўскай.

Подпіс на самім відэа не зразумелі нават падпісанты бягухі.

А потым апублікавала відэа з ламай, якая штосьці жуе, з тэкстам, з якога можна зрабіць выснову, што сяброўкі нявесты Зданевіча па нейкай прычыне сочаць ва інстаграме за самой Крысцінай.

Праўда, дзяўчына паабяцала, што гэты рылс будзе апошнім на тэму былога мужа.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты