Усе навіны

Вяргун пасля першай перамогі «Мінска» ў сезоне: «Забілі пару шчаслівых мячоў, але мы павінны былі перамагчы»

24 лістапада 2022, 19:07

Галоўны трэнер «Мінска» Расціслаў Вяргун падзяліўся меркаваннем пра перамогу над «Енісеем» (63:61) у матчы лігі ВТБ.

– Гулялі ўпэўнена, кантралявалі ход гульні, асабліва 35 хвілін. Віншую ўвесь клуб, усю арганізацыю з першай перамогай у сезоне. У гэтай гульні «Енісей» быў фаварытам.

Каманда паказвае добры баскетбол на працягу першых 9-10 матчаў, але прайграла шмат гульняў у канцоўках. Мы разумелі, што нам будзе складана. Лічу, што мы зладзіліся з лідарам, змаглі навязаць сваю гульню, ускладнілі для саперніка дзеянні супраць нас.

Забілі пару шчаслівых мячоў, не трэба гэта адмаўляць, але, мусіць, мы павінны былі перамагчы і зрабілі гэта. Яшчэ раз віншую каманду з перамогай і рухаемся далей, – сказаў Вяргун.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com