Усе навіны

Трэнер «Енісея» Анзуловіч пасля паражэння ад «Мінска»: «Сапернік заслужыў гэты вынік»

24 лістапада 2022, 22:30

Галоўны трэнер «Енісея» Дражэн Анзуловіч пасля паражэння ад «Мінска» (61:63) павіншаваў беларускую каманду з першай перамогай у гэтым сезоне Лігі ВТБ.

«Найперш павінен павіншаваць «Мiнск» з перамогай, ён заслужыў гэты вынік.

Пра нашу каманду магу сказаць, што ўсе мы разам - гульцы і трэнерскі штаб - не заслужылі перамогі.

Нам не хапала якасці. Калі вы зірнеце на статыстыку або на ўпэўненасць, з якой гульцы выходзілі на пляцоўку, вы зразумееце гэта», – сказаў Анзуловіч.