Усе навіны

Трэнер «Мiнска» Сухавецкі пасля матчу з «Енісеем»: «Там, дзе трэба было кідаць – мы не кідалі»

4 лютага 2023, 23:06

Асістэнт галоўнага трэнера «Мiнска» Аляксей Сухавецкі падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Енісеем» (42:69).

– Была вельмі складаная гульня. У нас было не так шмат часу пасля матча з «Астанoй».

Цяжкі пералёт. Але гэта ні ў якім разе нас не апраўдвае. Не атрымалася ў нас абсалютна нічога, нічога не працавала.

Там дзе трэба было кідаць - мы не кідалі. Атрымлівалася нядрэнна стрымліваць саперніка першыя тры чвэрці.

У трэцяй мы яшчэ былі ў гульні. Але існуючы рэсурс быў вычарпаны. Чацвёртую чвэрць мы абсалютна правалілі, – лічыць Сухавецкі.

«Мiнск» у гэтым сезоне перамог толькі 1 раз у 24 матчах. Гэта здарылася 24 лістапада ў матчы супраць «Енiсея» (63:61).

«Мiнск» займае апошняе месца ў табліцы лігі.