Усе навіны

Кары – другі пасля Джордана гулец ва ўзросце 35+ гадоў у гісторыі плэй-оф НБА, які набраў больш за 200 ачкоў у серыі

1 траўня 2023, 15:30

35-гадовы разыгрываючы «Голдэн Стэйт» Стэфен Кары ў апошнім матчы першай серыі плэй-оф НБА супраць «Сакрамэнта» (120:100, 4-3) набраў 50 ачкоў, 8 падбораў і 6 перадач.

Дзякуючы гэтаму Кары стаў другім гульцом у гісторыі плэй-оф Лігі, які ва ўзросце 35 гадоў і старэй набраў больш за 200 ачкоў у адной серыі. У 7 матчах супраць «Кінгз» на яго рахунку 236 ачкоў.

Раней падобнае дасягненне ўдавалася Майклу Джордану, які ў складзе «Чыкага» у 1998 годзе набраў 200+ ачкоў за серыю як у фінале Канферэнцыі, так і ў фінале плей-оф НБА.