Усе навіны

Звяздан Тэрзіч: «У баскетболе ты выйграеш Еўралігу з бюджэтам у 35 млн еўра, а ў футболе гэтага недастаткова, каб перамагчы нават у Лізе канферэнцый»

26 ліпеня, 10:25

Прэзідэнт спартыўнай асацыяцыі «Црвена Звезда» Звяздан Тэрзіч ацаніў канкурэнтаздольнасць баскетбольнай Еўралігі, параўнаўшы фінансавыя патрэбнасці клубаў з футбольнымі камандамі, якія выступаюць у еўракубках.

«Еўраліга па баскетболе – спаборніцтва другога класа. Найлепшыя гульцы – у НБА, а ў футболе – у Лізе чэмпіёнаў.

Я кажу гэта як прэзідэнт спартыўнай асацыяцыі «Црвена Звезда». Калі вы гуляеце ў баскетбол з «Рэалам» і «Барселонай», вы гуляеце супраць клубаў з удвая вялікім бюджэтам. У баскетболе ты становішся чэмпіёнам Еўропы з 35 мільёнамі еўра, а ў футболе ты не можаш выйграць нават Лігу канферэнцый. У Лізе чэмпіёнаў нас чакаюць клубы з бюджэтам 800 мільёнаў еўра. Гэтыя рэчы непараўнальныя.

Баскетбол у Еўропе гуляюць на сур’ёзным узроўні ў некалькіх краінах. У Іспаніі, Грэцыі, Турцыі, Сербіі… І больш нідзе», — сказаў Тэрзіч для RTS.