Усе навіны

Сыну Леброна Джэймса Броні стала лепш пасля перажытага спынення сэрца на трэніроўцы

27 ліпеня, 18:06

Старэйшы сын форварда «Лэйкерз» Леброна Джэймса Броні Джэймс адчувае сябе лепш пасля перажытага спынення сэрца, паведамляе TMZ Sports. Урачы запэўнілі бацькоў, што ацэньваюць яго стан як аптымістычны. Броні ўжо пераведзены з аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі. Урачы будуць яшчэ праводзіць аналізы, каб высветліць прычыны спынення сэрца. 18-гадовы гулец 25 ліпеня страціў прытомнасць на пляцоўцы. Гэта адбылося падчас трэніроўкі каманды ўніверсітэта Паўднёвай Каліфорніі з NCAA.