Усе навіны

Канал пра баскетбол «Пляцоўка»: «Высветлілася, што мы ў спісе «забароненых» па меркаванні лукашэнкаўскіх #########»

22 верасня, 23:50

Telegram-канал пра баскетбол «Пляцоўка» паведамiў пра прыпыненне працы.

– Высветлілася, што гэты Telegram-канал знаходзіцца ў спісе «забароненых» і «экстрэмісцкіх» па меркаванні лукашэнкаўскіх ######### [не надта разумных людзей].

Будзьце разумнымі: не слухайце лукашэнкаўскую прапаганду, ### [чэлес] вайне, Беларусь будзе вольнай.

Марыніна і Рыжанкоў дагэтуль ##### [нiчога] карыснага для беларускага баскетбола не зрабілі, а толькі яго знішчылі сваёй прыкарытнай пазіцыяй і нізкаякасным менеджментам.

Гэты канал сыходзіць у мінулае. У хуткім часе (а можа і не зусім) будзе вельмі добры медыяпраект пра беларускі баскетбол. Пра яго вы дакладна даведаецеся і не прапусціце, – гаворыцца ў паведамленні.