Усе навіны

Максім Рыжанкоў: «Ёсць прэтэнзіі да кіраўніцтва «Мінска», а не да трэнерскага штаба»

4 снежня, 12:53

Кіраўнік БФБ Максім Рыжанкоў падзяліўся меркаваннем пра кіраўніцтва «Мiнска».

– Ёсць такі добры серыял, у якім пытаюцца, што з ім рабіць? А там адказваюць – зразумець і прабачыць. Вось можна зразумець, вось можна прабачыць, але я скажу, што ўся гэтая сітуацыя выклікае пэўную заклапочанасць.

Мы вельмі разлічвалі, што ў гэтым сезоне гэты клуб праявіць сябе больш сур'ёзна. І ў першую чаргу, шчыра кажучы, у мяне прэтэнзіі прадметныя і сумневы ёсць да кіраўніцтва клуба, а не да трэнерскага штаба.

Да таго, як сёння выбудавана сістэма падтрымкі ў клубе, фінансаванні, інфраструктуры. Насамрэч там аснова нейкіх пытанняў. Калі ты фармуеш каманду, то каманда ні ў чым не павінна мець патрэбу. Пытанні з зарплатай ці своечасовай выплатай зарплаты наогул не павінны ўзнікаць, – сказаў Рыжанкоў.