Усе навіны

Шакола пакінуў пасаду старшыні «Мінска»

16 снежня, 08:00

Як стала вядома «Трыбуне», Юрый Шакола пазбавіўся пасады старшыні ў баскетбольным «Мiнску».

Адзначым, у пачатку снежня рэжымны старшыня беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў заявіў, што «кіраўніцтва «Мінска» дрэнна працуе з маркетынгавымі службамі, спонсарамі, партнёрамі».

Асноўная каманда «Мінска» прайграла ўсе 16 сваіх матчаў бягучага сезона ў расійскай Лізе ВТБ. 14 снежня клуб скасаваў кантракт з галоўным трэнерам Расціславам Вергуном.

Нагадаем, Шакола з'яўляецца падпісантам прарэжымнага ліста.