Усе навіны

«Лондан Лаянс» выйшлі ў чвэрцьфінал Еўракубка, Сныціна набрала 12 ачкоў

19 студзеня, 13:35

18 студзеня «Лондан Лаянс» у матчы ў адказ 1/8 фіналу Еўракубка абыгралі іспанскую «Герніку» (87:59).

Беларуская баскетбалістка пераможцаў Кацярына Сныціна набрала 12 ачкоў. Яна правяла на пляцоўцы 24 хвіліны 35 секунд.

Па суме двух матчаў (першы – 76:69) «Лондан Лаянс» выйшлі ў 1/4 фіналу турніру.