Усе навіны

Доктар наук Сідарская пра камінг-аўт Сныцінай: «Калі публічныя асобы, спартоўцы, кажуць, што гэта нармальна – грамадства мяняецца»

10 сакавіка, 11:39

Філосаф, доктар філалагічных навук і гендэрны даследчык, экс-выкладчык факультэта журналістыкі БДУ Ірына Сідарская пракаментавала камінг-аўт баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай.

«Вельмі добра казаць у незалежных колах, які адстой беларускія чыноўнікі і якая дрэнная цяпер беларуская дзяржава. І ўсё з гэтым на 100 працэнтаў пагадзяцца. Але, на маю думку, праблема – казаць: «А якія мы, беларускія беларусы?». І дзяржава хоча, каб мы былі спрошчаныя. Жылі інстынктамі. Але адказнасць на нас, якімі мы будзем.

Калі прапаганда нешта выкарыстоўвае, яна ж усведамляе – гэта праблемнае месца. Калі б гэта не было праблемай, прапаганда б гэта не выкарыстоўвала. І прапаганда зразумела, што ЛГБТ, чайлдфры і гэтак далей, трыгерыт. Што гэта, насамрэч, нявырашаная праблема для беларусаў, і таму яна ёй карыстаецца.

Таму калі публічныя асобы, спартоўцы, кажуць, што гэта нармальна, што можна па-іншаму, што ў гэтым няма нічога дрэннага – гэта добры імпульс, і ад гэтага грамадства мяняецца», – сказала Сідарская.