Усе навіны

Трэнер «Мінска» Сухавецкі пра паразу ад «Аўтадора»: «Хацелася б папрасіць прабачэння перад заўзятарамі за такую гульню»

3 красавіка, 20:55

Галоўны трэнер «Мінска» Аляксей Сухавецкі пракаментаваў паразу ад «Аўтадора» ў чарговым матчы Лігі ВТБ.

«Хацелася б папрасіць прабачэння перад заўзятарамі за такую гульню. Сёння нам адназначна не хапіла свежасці, энергіі, занадта шмат яе пакінулі ў гульні супраць «Уралмаша». З пераездам не хапіла часу аднавіцца. Мы мелі шмат адкрытых нападаў, не рэалізоўвалі іх. З такім адсоткам трохачковых, аддаўшы 15 падбораў на сваім шчыце, складана разлічваць на станоўчы вынік. Будзем аднаўляцца і рыхтавацца да наступнай гульні», – сказаў Сухавецкі.