Усе навіны

Экс-гулец «Мінска» Агунгбемі-Джэксан аб сваім сыходзе: «У Расіі адбыліся падзеі, якія прымусілі мяне адчуваць сябе крыху жудаснавата»

4 красавіка, 19:19

Канадскі экс-гулец «Мінска» Джаррэд Агунгбемі-Джэксан распавёў аб прычынах сыходу з каманды.

– У мяне было некалькі прапаноў ад клубаў з Еўропы, адно – з Турцыі, але я вырашыў быць бліжэй да сям'і, жонцы. Нашай дачцэ зараз шэсць месяцаў. Плюс за апошнія два тыдні ў Расіі адбыліся падзеі, якія прымусілі мяне адчуваць сябе крыху жудаснавата, – сказаў Агунгбемі-Джэксан.

Нагадаем, 22 сакавіка ў Маскве здарыўся тэракт. 3 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Гулец пакінуў беларускую каманду 26 сакавіка.