Усе навіны

Сныціна пра пачатак кар'еры: «Паміж трэніроўкамі магла спаць у распранальні, таму што не было часу ісці дадому»

29 красавіка, 17:36

Беларуская баскетбалістка «Лондан Лаянс» Кацярына Сныціна расказала пра тое, як спраўлялася з частымі траўмамі ў пачатку кар'еры.

«Я падумала, што я нешта раблю не так і маё цела не вытрымлівае нагрузкі. Паміж трэніроўкамі я магла спаць у распранальні, бо ў мяне не было часу пайсці дадому.

З таго часу прайшло 13 гадоў, і мая тактыка [не нагружаць сябе дадатковым часам і дазволіць сабе адпачываць на выходных] спрацавала. Я потым рвала звязкі, падварочвала нешта, але разумела, што гэта выпадковасць, а не таму, што я сябе даводжу да стану, калі ў мяне цела развальваецца.

Я кайфавала. Мне хацелася прыйсці раней і падрыхтавацца да трэніроўкі. Мне хацелася застацца і нешта адпрацаваць, дадаць новы элемэнт. Калі б я не кайфавала ад баскетбола, то да 38 гадоў я б не змагла гуляць», – Сказала Сныціна.