Усе навіны

Упершыню з сезона-2004/05 у другім раўндзе плэй-оф НБА не будзе ні Леброна, ні Кары, ні Дзюрэнта

30 красавіка, 12:30

Упершыню з сезона-2004/05 у другім раўндзе плэй-оф НБА не будзе ні Леброна Джэймса, ні Стэфена Кары, ні Кевіна Дзюрэнта.

«Лэйкерз» у першым раўндзе саступілі «Дэнверу» (1-4), «Фінікс» – «Мінесоце» (0-4), а «Голдэн Стэйт» не ўдалося пераадолець стадыю плэй-ін, дзе яны прайгралі «Сакрамента».

Пачынаючы з сезона-2005/06 хаця б адзін з іх дакладна гуляў у другім раўндзе.