Все новости

Смольскі, Ялётнаў, Верабей і Алімбекава ў зборнай Беларусі на 1-ы этап Кубка Расіі

22 лістапада 2022, 14:56

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі аб'явіў склады на 1-ы этап Кубка Расіі ў Ханты-Мансійску, які пройдзе з 24 па 27 лістапада.

Мужчыны: Антон Смольскі, Дзмітрый Лазоўскі, Мікіта Лабастаў, Раман Ялётнаў, Максім Верабей, Іван Тулацін, Сцяпан Данілаў, Аляксандр Кошын, Павел Бялько.

Жанчыны: Дзінара Алімбекава, Дар'я Кудаева, Адэліна Сабітава, Алена і Ірына Кручынкіны.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, беларускія біятланісты не выступяць на этапах Кубка свету, які стартуе 29 лістапада.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com