Жудасная гiсторыя ад прызёркi ЧС па шпагах: яе сяброўка пасля атакi расiянкi страцiла кавалак пальца
«Гэта было падобна да нечага з фільма жахаў».
На востраве Пхаган у Тайландзе адбылася жудасная гiсторыя – расіянка адкусiла кавалак пальца iншай жанчыне. Пра здарэнне распавяла Моніка Созаньска – польская фехтавальшчыца, якая шмат гадоў выступала за Германiю i неаднаразова брала медалi ЧС у шпагах.
Па словах Созаньскай, яна з брытанскай сяброўкай Анджэлінай i сабакам прагульваліся па пляжы і шукалі свабоднае месца, якое знайшлі каля нейкай пары. Анджэліна паспрабавала даведацца, ці можна прысесці побач, чым выклікала бурную рэакцыю жанчыны з гэтай пары – пасля лаянкi яна накiнулася на Анджэлiну i сабаку з кулакамi.
«Анджэліна ўдарыла яе ў лоб у адказ. Жанчына ненадоўга знікла, але вярнулася яшчэ больш раз'юшанай. Яна схапіла руку Анджэліны і ўкусіла. Затым выплюнула адкушаную частку фалангі і ўсміхнулася. Брызнула кроў. Гэта было падобна да нечага з фільма жахаў», – расказала Созаньска.
Пацярпелая брытанка спачатку атрымала дапамогу ў мясцовай бальніцы, а потым адправілася на радзіму для аперацыі па рэплантацыі, каб выратаваць свой палец.
Пасля здарэння паліцыя затрымала пару – яны аказалiся расiянамi. Аднак іх адпусцілі ў гатэль з умовай з'явіцца ва ўчастак. Расіяне скарысталіся момантам і найбліжэйшым самалётам паляцелі ў Малайзію. Дзе яны цяпер, пакуль невядома.