Усе навіны

🎁 Tribuna.com адкрывае вакансію журналіста

29 лістапада, 18:00
10

Tribuna.com працягвае сваю працу насуперак ціску з боку рэжыму Лукашэнкі. Цяпер намаганні нашага рэсурсу накіраваны на асвятленне спорту ў кантэксце грамадска-палітычных падзей, якія разгортваюцца ў Беларусі і Украіне.

Для ўзмацнення каманды Tribuna.com адкрывае вакансію журналіста, які зрабіў бы кантэнт праекта яшчэ больш разнастайным і цікавым. Гэта фул-тайм праца з гнуткім графікам. Падыдзе для тых, хто здзейсніў рэлакейт. Калі вы ў Беларусі, то давядзецца выконваць некаторыя меры засцярогі, але супрацоўніцтва таксама магчыма.

Ад вас:

– веданне спорту;

– высокі ўзровень валодання беларускай і/або рускай мовай;

– уменне цікава расказваць гісторыі;

– разуменне сітуацыі, якая склалася ў Беларусі;

– мабільнасць, азарт і жаданне зрабіць Беларусь лепшай.

Задачы:

– генераванне тэм;

– напісанне ўласных тэкстаў;

– рэдагаванне чужых тэкстаў;

– дзяжурства на сайце.

Умовы супрацоўніцтва абмяркоўваюцца па выніках сумоўя.

Рэзюмэ дасылайце на скрыню [email protected]

Паказаць яшчэ 10