Усе навіны

Упершыню з 1996-га двое лепшых бамбардзіраў сезона ЧБ забілі 20+ мячоў – адзнакі дасягнуў Хвашчынскі

6 лістапада 2022, 16:52
2

У 29-м туры ЧБ-2022 форвард «Мінска» Уладзімір Хвашчынскі аформіў дубль у выязным матчы з БАТЭ (2:3).

Пасля гэтага на рахунку форварда стала 20 галоў за сезон. Ён ідзе другім у спісе бамбардзіраў пасля ўзбекскага нападаючага «Энергетыка-БДУ» Бабура Абдыхолікава, які забіў 26 разоў.

Гэта другі ў гісторыі Д1 выпадак, калі двое лепшых бамбардзіраў сезона забіваюць 20+ мячоў. Першы адбыўся ў 1996-м, калі Андрэй Хлебасолаў адзначыўся 34 мячамі за «Белшыну», Уладзімір Макоўскі – 23 галамі за мінскае «Дынама», а Аляксандр Вяжэвіч – 20 дакладнымі ўдарамі за «Маладзечна».

Акрамя таго, Хвашчынскі стаў першым беларускім футбалістам з 2007-га, які дасягнуў адзнакі ў 20 галоў за сезон ЧБ. Да яго столькі ж ці больш забівалі, акрамя Хлебасолава, Макоўскага і Вяжэвіча, Пётр Качура (1993/94, 21 мяч за «Дынама-93» і мінскае «Дынама»), Валерый Стрыпейкіс (1999, 21 мяч за «Славію») і двойчы Раман Васілюк (2000, 31 мяч за «Славію», і 2007, 24 мячы за «Гомель»).

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорту | Android | iOS