Усе навіны

ПСВ ацэньвае Гакпо ў 50 млн еўра, аднак клуб не мае намеру адпускаць яго ў студзені

7 лістапада 2022, 13:42

Спартыўны дырэктар ПСВ Марсэль Брандс заявіў, што клуб не мае намеру прадаваць вінгера каманды Кодзі Гакпо ў зімовае трансфернае акно.

Нідэрландцы пры гэтым ацэньваюць 23-гадовага футбаліста ў 50 мільёнаў еўра, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана. Улетку ПСВ адхіліў прапанову «Лідса» ў 30+11 мільёнаў.

Па папярэдніх дадзеных, у падпісанні Гакпо таксама зацікаўлены «Манчэстэр Юнайтэд».

У бягучым сезоне Кодзі адзначыўся 13 галамі і 17 асістамі ў 23 матчах.