Усе навіны

Дані Алвес, Фрэд, Нэймар, Вінісіус, Антоні, Марцінэлі і яшчэ 20 гульцоў – у заяўцы Бразіліі на ЧС-2022

7 лістапада 2022, 20:25

Галоўны трэнер зборнай Бразіліі Тытэ аб'явіў спіс з 26 футбалістаў, якія адправяцца на чэмпіянат свету-2022, які стартуе 20 лістапада ў Катары.

Варатары: Алісан («Ліверпуль», Англія), Эдэрсан («Манчэстэр Сіці», Англія), Уэвертан («Палмейрас», Бразілія).

Абаронцы: Тыягу Сілва («Чэлсі», Англія), Маркіньёс («ПСЖ», Францыя), Даніла («Ювентус», Італія), Алекс Тэлес («Севілья», Іспанія), Алекс Сандра («Ювентус», Італія), Эдэр Мілітаа («Рэал», Іспанія), Глейсан Брэмер («Ювентус», Італія), Дані Алвес («Пумас», Мексіка).

Паўабаронцы: Бруна Гімараэс («Ньюкасл», Англія), Каземіру («Манчэстэр Юнайтэд», Англія), Лукас Пакета («Вест-хэм», Англія), Фабіньё («Ліверпуль», Англія), Фрэд («Манчэстэр Юнайтэд», Англія), Эвертан Рыбейра («Фламенга», Бразілія).

Нападаючыя: Неймар («ПСЖ», Францыя), Вінісіус Жуніёр («Рэал», Іспанія), Антоні («Манчэстэр Юнайтэд», Англія), Радрыга («Рэал», Іспанія), Рышарлісан («Тотэнхэм», Англія), Рафіня («Барселона», Іспанія), Габрыэл Марцінэллі («Арсенал», Англія), Пэдра («Фламенга», Бразілія), Габрыэл Жезус («Арсенал», Англія).

У заяўку не трапіў траўміраваны Філіпэ Каўтыньё.

Для 16 з 26 ігракоў гэта будзе дэбютны чэмпіянат свету.

Бразільцы ў групе згуляюць з Сербіяй, Швейцарыяй і Камерунам.