Усе навіны

Піке – арбітру матчу з «Асасунай»: «###### ганьба. Я ### на тваю ###### маці»

9 лістапада 2022, 11:16

Абаронца «Барселоны» Жэрар Піке быў выдалены ў перапынку матчу з «Асасунай» (2:1) у 14-м туры Ла Лігі.

Згодна з рапартам, які апублікавала Marca, футбаліст абразіў маці галоўнага арбітра Хесуса Хіля Мансана.

«###### ганьба. Я ### на тваю ###### маці», – сказаў Піке, паводле рапарту.

35-гадовы футбаліст знаходзіўся на лаве для запасных, але пасля першага тайма падышоў да арбітра, каб выказаць прэтэнзіі па яго працы – на 30-й хвіліне каталонцы засталіся ў меншасці пасля двух жоўтых карт нападаючага Роберта Левандоўскага.

Жэрар суправаджаў арбітра ў падтрыбуннае памяшканне, пасля чаго таксама атрымаў чырвоную.