Усе навіны

Трэнер зборнай Казахстана: «З радасцю згуляем з Расіяй, калі нашы федэрацыі дамовяцца»

13 лістапада 2022, 13:50
1

Галоўны трэнер зборнай Казахстана Магамед Адзіеў сказаў, што хацеў бы правесці таварыскую гульню са зборнай Расіі.

«Я ведаю, што нашыя федэрацыі футбола кантактавалі наконт матчу, але не сышліся ў датах. Але маладзёжныя і юнацкія зборныя гулялі. У гэтым плане ёсць кантакт, чаму б у будучыні не згуляць, гэта магчыма.

У наступным годзе ў нас дзесяць гульняў, у сакавіку пачынаецца адборачны цыкл да Еўра-2024, і на люты мы шукаем спарынг-партнёра. Калі дамовяцца нашыя федэрацыі, чаму б не. З радасцю згуляем», – сказаў Адзіеў.

Магамед Адзіеў – расійскі спецыяліст, які трэніруе зборную Казахстана з 2022 года. Раней стала вядома, што Расія правядзе спарынг з Таджыкістанам.

Нагадаем, што ФІФА і УЕФА адхілілі ўсе расійскія каманды ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.