Усе навіны

Гульцы «Рубіна» праз плот пакідалі стадыён пасля матчу з «Енісеем». За клуб гуляюць беларусы Лісаковіч і Мартыновіч

14 лістапада 2022, 19:45

Некаторым гульцам казанскага «Рубіна» прыйшлося пералазіць праз плот стадыёна пасля гульні з «Енісеем» (0:0).

«Рубіна» гэты стадыён арандуе. Супрацоўнік стадыёна дапусціў памылку і закрыў раней часу тэрыторыю стадыёна», – паведамілі ў прэс-службе Казанскага клуба.

Раней з'яўлялася інфармацыя, што ахова «Казань-Арэны» пакінула стадыён раней часу, зачыніўшы на замок усе брамы. Праз гэта футбалісты, якія затрымаліся ў распранальні, змаглі пакінуць тэрыторыю арэны толькі праз плот.

Нагадаем, што за казанскі клуб гуляюць беларусы Віталь Лісаковіч і Аляксандр Мартыновіч.