Усе навіны

АБФФ патрабуе ва ўсіх клубаў топ-8 Д3 пацвердзіць гатоўнасць да павышэння ў Д2 да 21 лістапада

15 лістапада 2022, 18:11

Як стала вядома by.tribuna.com, АБФФ разаслала клубам топ-8 Д3 лісты з патрабаваннем пацвердзіць гатоўнасць удзельнічаць у працэсе ліцэнзавання для заяўкі ў першую лігу.

Адказы клубы павінны даць да 21 лістапада.

Па рэгламенце заслужылі права гуляць у Д2 у сезоне-2023 «Ніва», «Крумкачы» і «Партызан».