Усе навіны

Левандоўскі атрымаў 3-х матчавую дыскваліфікацыю за выдаленне ў сустрэчы з «Асасунай». У Піке адхіленне на 4 гульні

16 лістапада 2022, 18:49

Іспанскі Камітэт па правядзенні спаборніцтваў вызначыўся з пакараннямі для Роберта Левандоўскі і Жэрара Піке па выніках матчу «Барселоны» з «Асасунай» у Ла Лізе.

Нападнік быў выдалены з поля ў першым тайме, а абаронца ў перапынку за выказванні ў адрас арбітра ў асабістай размове.

Левандоўскі атрымаў дыскваліфікацыю на 3 гульні – 1 за чырвоную картку і 2 за непавагу да суддзі. Піке адхілены на 4 матчы, але для Жэрара сустрэча з «Асасунай» была апошняй у прафесійнай кар'еры.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com