Усе навіны

«Інтэр» гатовы плаціць Шкрыньяру 6 млн еўра ў год + бонусы

18 лістапада 2022, 11:07

«Інтэр» прапанаваў абаронцу Мілану Шкрыньяру новы кантракт, паведамляе Sky Sports.

Па ім 27-гадовы славак будзе атрымліваць 6 млн еўра за год + бонусы.

Адказ гульца на гэтую прапанову чакаецца пасля яго вяртання са зборнай.

Абаронца выступае за міланскі клуб з лета 2017 года, перайшоўшы з «Сампдорыі» за 34 млн еўра.

Паведамлялася, што «Інтэр» прапанаваў Шкрыньяру статус капітана, калі ён падоўжыць кантракт.