Усе навіны

Жаан Лапорта: «Піке завяршыў кар'еру з годнасцю і прызнаннем»

18 лістапада 2022, 23:21

Прэзідэнт «Барселоны» Жоан Лапорта пракаментаваў рашэнне абаронцы Жэрара Піке завяршыць сваю прафесійную кар'еру.

«Мяне не здзівіла рашэнне Жэрара. Мы казалі аб гэтым яшчэ з пачатку сезона. Піке – выбітны гулец. Ён заўсёды будзе арыенцірам для балельшчыкаў «Барселоны». У мяне з ім вельмі добрыя адносіны.

Ён вырашыўся на гэты крок, разумеючы спартовы складнік пытання. Трэнер сказаў, што не будзе разлічваць на яго так, як у мінулым годзе. Ён вырашыў скончыць кар'еру. Жэрар зрабіў гэта з годнасцю і прызнаннем, развітаўшыся з балельшчыкамі.

Упэўнены, што ён дапаможа клубу ў любой ролі, таму што захоўвае яго ў сваім сэрцы», – сказаў Лапорта.