Усе навіны

«Манчэстэр Юнайтэд» хоча падоўжыць кантракт з Алехандра Гарнача

20 лістапада 2022, 18:33

«МЮ» імкнецца падоўжыць кантракт з 18-гадовым вінгерам каманды Алехандра Гарнача.

Першая прапанова ад клуба аб падаўжэнні пагаднення паступіла яшчэ ў чэрвені. Перамовы працягваюцца. «МЮ» упэўнены ў станоўчым развіцці падзей.

Цяперашні кантракт Гарнача з «Юнайтэд» дзейнічае да лета 2023 года.

У бягучым сезоне аргенцінец забіў 2 галы і аддаў 2 асіста ў 8 матчах. Статыстыка тут.