Усе навіны

Ліянэль Месі: «Мой сын Матэа пасля матча з Саудаўскай Аравіяй сышоў са стадыёна ў слязах»

28 лістапада 2022, 11:48

Нападаючы зборнай Аргенціны Ліянэль Месі распавёў, як яго дзеці адрэагавалі на паражэнне ў матчы з Саудаўскай Аравіяй (1:2) на ЧС-2022.

«Пасля першага матча з Саудаўскай Аравіяй Матэа сышоў са стадыёна, у слязах. А Цьяга выйшаў, падлічваючы, і сказаў мне, што калі мы выйграем наступныя два матчы – выйдзем з групы.

Мая сям'я хваравіта ўспрымае вынікі гэтак жа, як і ўсе аргенцінцы. Але мы шчаслівыя, нам зноў камфортна, таму што цяпер наш выхад з групы залежыць ад нас», – сказаў Месі.