Усе навіны

Эміліяна Марцінес: «Шмат размаўляў з псіхолагам пасля паразы ад Саудаўскай Аравіі»

28 лістапада 2022, 14:16

Галкіпер зборнай Аргенціны Эміліяна Марцінес пракаментаваў перамогу над Мексікай (2:0) на ЧС-2022.

«Шмат пакутаваў гэтыя тры дні, шмат размаўляў са сваім псіхолагам пасля Саудаўскай Аравіі. Цяжка прыняць, калі двойчы прапускаеш пасля двух удараў у створ.

Ведаю, што за мной 45 мільёнаў аргенцінцаў. Мог даць ім больш у той гульні, але супраць Мексікі мы паказалі, што мы на ЧС, каб змагацца», – сказаў Марцінес.