Усе навіны

Да 90+7 хвіліны Мексіка вылятала з ЧС-2022 з-за большай колькасці жоўтых картак

1 снежня 2022, 08:17
1

Зборная Польшчы выйшла ў 1/8 фіналу ЧС-2022, маючы лепшую розніцу галоў, чым Мексіка – 2:2 супраць 2:3.

Па стане на 90+7 хвіліну матчу мексіканцаў абедзве каманды мелі аднолькавыя паказчыкі ў табліцы – 4 ачкі з розніцай галоў 2:2 і нічыёй у вочным супрацьстаянні.

Тады ў 1/8 фіналу ўсё роўна згулялі б палякі, бо атрымалі 5 жоўтых картак у трох турах, калі ў Мексікі ў пасіве было 7.

На ЧС-2018 была такая ж сітуацыя ў групе Польшчы – тады трэцім з-за перабору папярэджанняў фінішаваў Сенегал.

Гэта быў перадапошні крытэрый у рэгламенце, у выпадку роўнасці арганізатары выкарыстоўвалі б лёсаванне.

Першай у квартэце стала Аргенціна, якая атрымала 2 перамогі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com