Усе навіны

Мінскае «Дынама» не разлічвае на Хаткевіча («Вуха»)

6 снежня 2022, 10:55
1

Як паведамляе Telegram-канал «Вуха», мінскае «Дынама» гатова расстацца з варатаром Ягорам Хаткевічам.

Раней «Трыбуна» паведамляла, што ў мінскае «Дынама» можа вярнуцца Сяргей Ігнатовіч з «Іслачы».

У мінулым сезоне Хаткевіч правёў 28 матчаў у чэмпіянаце Беларусі за мінскае «Дынама». У 13 гульнях яго вароты заставаліся некранутымі. Усяго варатар мінчан прапусціў 24 мячы.

Ігнатовіч згуляў за «ваўкоў» у вышэйшай лізе 24 матчы, у якіх прапусціў 26 мячоў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com