Усе навіны

Экс-палітвязень Банцар параўнаў беларускі і польскі футбол і каляфутбол: «У нас ніколі не будзе такой сцэны»

6 снежня 2022, 16:45

Былы палітвязень і футбольны фанат Ігар Банцар у інтэрв’ю YouTube-каналу «жыццё-маліна» распавёў, як на пачатку 2000-х стваралі рух МТЗ па прыкладзе гамбургскага «Санкт-Паўлі». Фанаты клуба падкрэслена пазіцыянуюць сябе як антыфашысты і антырасісты.

 Правільна разумею, што вы ўзялі прыклад з «Санкт-Паўлі» і хацелі стварыць такі рух з МТЗ.

– Ты кажаш пра Беларусь на пачатку 2000-х?

 Так.

– Безумоўна, таму што я зноў жа пра постмадэрн кажу. Само адкульсьці не бярэцца нешта. Гэта трэба быць, напэўна, сапраўды нейкім геніем, каб стварыць нешта такое, што «Ваў». Напэўна, ты натхняешся кімсьці. Таму што мы жывем не адно тысячагоддзе. Заўжды ёсць нейкія крыніцы для натхнення. Моманты, дзе кожны штосьці падглядае да сябе, пераасэнсоўвае, пераацэньвае, перапрацоўвае і робіць сваё.

А МТЗ, канешне, гэта прадукт палітычнай, левай субкультурнай сцэны. І ў футболе ці каляфутболе таксама.

 Ты казаў, што сумуеш па футбольным часам праз тое, што чалавеку, які не мае рацыі, можна было выйсці і папросту наваляць.

– Слухай, мы ў Варшаве. У Варшаве руліць «Легія». І кожны хто хоча, можа лёгка загугліць, як гэта выглядае. 5-10-15 гадоў таму як гэта было і як гэта выглядае зараз.

Калі я бачу тых людзей, з некаторымі таксама перасякаюся часта абсалютна выпадкова, бо бываюць моманты, што адбываецца неяк дзіўна. Сустракаемся і я разумею, што ў нас ніколі не будзе такой сцэны каляфутбольнай ці футбольнай. Але ў Беларусі было весела. Таму што было такое вельмі лакальнае, вельмі сямейнае-лампавае, разумееш? Маленькая колькасць людзей, ну камон. Дзе Польшча? Альбо расійскіх вазьмі хуліганаў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com