Усе навіны

«Рэал» дамовіўся з «Палмейрас» пра пераход 16-гадовага Эндрыка

8 снежня 2022, 18:11

Нападнік «Палмейраса» Эндрык пяройдзе ў «Рэал».

Як паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана, пагадненне закрытае. Афіцыйна яно пакуль не аформлена, але паміж бакамі ёсць вусная дамоўленасць па ўсіх дэталях.

«Рэал» заплаціць за гульца 60 мільёнаў еўра +12 мільёнаў падаткаў. Плануецца, што ўсе дакументы будуць падпісаны ў красавіку. Акрамя таго, паведамляецца, што бразілец зможа згуляць за «Рэал» не раней за 1 ліпеня 2024 года.

16-гадовы Эндрык у 2022 годзе правёў 7 матчаў за «Палмейрас» у чэмпіянаце Бразіліі. У яго актыве 3 галы і 1 выніковы пас.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com