Усе навіны

Месі, Вегарст, Неймар, Бруну і Эль Ямік – у сімвалічнай зборнай 1/4 фіналу ЧС-2022 па версіі WhoScored

12 снежня 2022, 13:53

Статыстычны партал WhoScored апублікаваў сімвалічную зборную чвэрцьфіналаў ЧС-2022.

Каманда з лепшых гульцоў гэтай стадыі выглядае наступным чынам:

Брамнік: Дамінік Лівакавіч (Харватыя);

Абаронцы: Эдэр Мілітаа (Бразілія), Крысціян Рамера (Аргенціна), Джавад Эль-Ямік (Марока), Ях'я Аціат Алах (Марока);

Паўабаронцы: Бруну Фернандэш (Партугалія), Антуан Грызман (Францыя), Неймар (Бразилия), Маркас Акунья (Аргенціна);

Нападнікі: Ліянель Месі (Аргенціна), Ваўт Вегарст (Нідэрланды).