Усе навіны

«Рэал» хоча падпісаць Гакпа і пазіцыянуе яго як пераемніка Бензема

14 снежня 2022, 21:35

«Рэал» хоча падпісаць Гакпа і пазіцыянуе яго як пераемніка Бензема

«Рэал» далучыцца да барацьбы за нападніка ПСВ і зборнай Нідэрландаў Кодзі Гакпа, паведамляе Рэнэ Ван дэ Керкхоф са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле інфармацыі Ван дэ Керкхофа, мадрыдскі клуб плануе падпісаць Кодзі Гакпо наступным летам і разглядае 23-гадовага нідэрландца ў якасці пераемніка Карыма Бензема, які можа пакінуць «Рэал» па завяршэнні бягучай кампаніі.

У гэтым сезоне Гакпо забіў 12 галоў і аддаў 15 выніковых перадач у 19 матчах за ПСВ, а таксама адзначыўся трыма мячамі на ЧС-2022 у складзе зборнай Нідэрландаў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com