Усе навіны

ПСВ просіць у «МЮ» 45 млн фунтаў за Гакпо

16 снежня 2022, 14:51

«Манчэстэр Юнайтэд» – адзіны клуб, які вядзе перамовы з гульцом ПСВ Кодзі Гакпо, паведамляе Football Insider.

Англійскі клуб спрабуе падпісаць 23-гадовага нідэрландца ў зімовае трансфернае акно, аднак гэтаму можа перашкодзіць цана на футбаліста.

Калі летам нідэрландскі клуб адхіліў прапанову «Юнайтэд» у 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, таму што хацеў 30, то пасля ЧС-2022 цэннік на гульца вырас да 45.

Гакпо забіў 3 мяча ў 5 матчах ЧС-2022.