Усе навіны

Пяць гульцоў зборнай Францыі прапусцілі трэніроўку перад фіналам ЧС-2022

16 снежня 2022, 20:53

Паўабаронца зборнай Францыі Арэльен Тчуамені і абаронца Тэо Эрнандэс прапусцілі сённяшнюю трэніроўку, паведамляе RMC Sport.

У Тчуамені ўдар сцягна, у Эрнандэса – праблемы з каленам. Яны прыбылі на стадыён, але ў трэніроўцы не ўдзельнічалі.

Рафаэль Варан, Ібраіма Канатэ і Кінгслі Каман таксама не трэніраваліся, але з-за прастуды. Захварэўшыя раней Адрыен Раб'ё і Даё Упамекано ўжо адчуваюць сябе лепш. Яны трэніруюцца ўжо другі дзень запар.

Фінал ЧС-2022 Аргенціна – Францыя адбудзецца 18 снежня. Пачатак а 18:00.