Усе навіны

Гендыр «Беверэна» Габэн пра Філіпавіча: «Хацелі падпісаць яго яшчэ ўлетку. Але ягоны статус капітана перашкодзіў яму далучыцца да нас тады»

19 снежня 2022, 18:24

Генеральны дырэктар бельгійскага «Беверэна» (Д2) Антуан Габэн падзяліўся меркаваннем пра трансфер Якава Філіпавіча. Абаронца БАТЭ далучыцца да новай каманды ў студзені.

«Філіпавіч быў гульцом, якога мы хацелі падпісаць яшчэ ўлетку. Але яго статус капітана клуба, які прэтэндуе на еўракубкі, перашкодзіў яму далучыцца да нас тады (Філіпавіч выводзіў БАТЭ з капітанскай павязкай у матчах Лігі канферэнцый супраць «Каньяспара». Пазней павязка вярнулася Станіславу Драгуну – Tribuna.com).

Ён з'яўляецца моцным і камунікабельным лідарам. Якаў ужо даказаў, што мае якасць, каб выступаць і ў больш высокіх дывізіёнах.

Мы рады, што Якаў далучыцца да нас у студзені. Перакананы, што ён акажа добры ўплыў на наша імкненне да вяршыні», – сказаў Гобен.