Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «Шанцаў пакінуць Міліча ў БАТЭ не было. З Філіпавічам была дамоўленасць на выпадак прапановы з Бельгіі»

19 снежня 2022, 23:05
5

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі расказаў пра прычыны сыходу легіянераў Немані Міліча і Якава Філіпавіча.

Нагадаем, Міліч перайшоў у «Младасць» з горада Нові-Сад (Сербія, Д1), а Філіпавіч стаў гульцом «Беверэна» з Д2 Бельгіі.

– Міліч адразу сказаў, што гэта звязана толькі з сям'ёй. У яго былі прапановы не толькі з Сербіі, але і за яе межамі. Ён сказаў, што хутчэй завершыць з футболам, чым некуды з'едзе з Сербіі. Бо дзеці павінны пайсці ў школу. Ён хацеў, каб гэта адбылося на Радзіме. Шанцаў пакінуць у нас яго не было.

Яшы зрабілі прапанову. Ён быў не супраць застацца. Нават у нейкай ступені хацеў. Казаў, што яму камфортна ў Беларусі. Але была дамоўленасць, што ў выпадку прапановы з Бельгіі, ён адмовіцца ад нашай прапановы, – сказаў Альшэўскі.

Міліч у БАТЭ правёў 126 афіцыйных паядынках, забіў 26 мячоў і аддаў 13 дзейсных перадач.

Філіпавіч згуляў у 97 афіцыйных паядынках, забіў сем мячоў і аддаў адну дзейсную перадачу