Усе навіны

Шэрыф Жымо: «Мною цікавілася мінскае «Дынама», былі варыянты ў Азербайджане і Венгрыі, але БАТЭ згуляе ў еўракубках, таму выбраў яго»

20 снежня 2022, 16:37

26-гадовы івуарыйскі абаронца Шэрыф Жымо расказаў пра трансфер у БАТЭ, перыядзе кар'еры ў складзе «Нёмана» і пра тое, ад якія яшчэ футбольныя клубы прапанавалі яму кантракт.

– Мне вельмі прыемна апынуцца ў адной з лепшых камандаў Беларусі. Рады магчымасці згуляць за БАТЭ – і да таго ж перспектыве паспрабаваць свае сілы на еўрапейскай арэне. Цяпер я адчуваю сябе шчаслівым.

– Ад каго яшчэ рабілі прапановы?

– Мною цікавіліся іншыя беларускія клубы – напрыклад, мінскае «Дынама». Плюс былі варыянты ў Азербайджане і Венгрыі. Але, паўтару, БАТЭ згуляе ў еўракубках, і шмат у чым з-за гэтага выбар упаў на яго.

– Са жніўня 2021 года ты выступаў у «Нёмане». Чым запомніўся гэты адрэзак кар'еры?

– Першы вопыт гульні за межамі Афрыкі – для мяне гэта быў выклік. Паўтара года ў «Нёмане» атрымаліся добрымі. І дружалюбная атмасфера ў камандзе, і ў цэлым буду ўспамінаць перыяд у Гродна з цеплынёй, таму што людзі там вельмі добрыя. Мне ўсё там падабалася.

– Чаго жадаеш дамагчыся з «жоўта-сінімі»?

– Хочацца стаць часткай гэтай вялікай каманды – і заваяваць чэмпіёнства. А таксама дасягнуць пэўных вяршынь у Лізе канферэнцый.

– Галоўны трэнер Кірыл Альшэўскі бачыць цябе ў профільным амплуа – левым абаронцам?

– Гэта мая асноўная пазіцыя, на якой адчуваю сябе найболш упэўнена. Але калі трэнер захоча скарыстаць мяне і вышэй на тым жа флангу – без праблем: некалькі матчаў у «Нёмане» гуляў левым хаўбэкам, – сказаў Жымо.

Нагадаем, пра тое, што Жымо перайшоў у БАТЭ, прэс-служба клуба паведаміла 1 снежня. Раней футбаліст выступаў за «Нёман». На яго рахунку 42 матчы, 1 гол і 5 дзейсных перадач.