Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Ніхто не можа сумнявацца, што Месі сярод лепшых гульцоў усіх часоў»

21 снежня 2022, 22:22

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла пракаментаваў перамогу Ліянэля Месі з Аргенцінай на ЧС-2022.

«У кожнага сваё меркаванне, але ніхто не можа сумнявацца, што ён там, сярод найлепшых гульцоў усіх часоў. Я шмат разоў казаў, што ён для мяне найлепшы, але гэта цяжка зразумець.

Магчыма, з'явіцца гулец, які зможа сапернічаць з тым, што ён зрабіў. Але людзі, якія бачылі Пеле, Ды Стэфана ці Марадону, могуць назваць іх фаварытамі. Людзі сентыментальныя, разумееце?

Але з іншага боку, калі б Месі не выйграў чэмпіянат свету, маё меркаванне аб яго значэнні для сусветнага футбола зусім не змянілася б.

Вядома, для яго гэта неверагоднае дасягненне», – сказаў Гвардыёла.