Усе навіны

Жаан Лапорта: «Я ніколі не хацеў прадаваць Фрэнкі дэ Ёнга»

24 снежня 2022, 11:35

Прэзідэнт «Барселоны» Жаан Лапорт аспрэчыў чуткі пра чарговую спробу клуба прадаць паўабаронца Фрэнкі дэ Ёнга.

«Я ніколі не хацеў прадаваць дэ Ёнга. Ён – адна з нашых апор. Гэта неверагодны талент, Фрэнкі ўжо лідар калектыву», – сказаў Лапорта.

Летам падпісаць 25-гадовага нідэрландца спрабаваў «Манчэстар Юнайтэд». Раней была інфармацыя, што манкуніянцы не адмовіліся ад гэтай ідэі.

Партал Transfermarkt ацэньвае дэ Ёнга ў 50 мільёнаў еўра.