Усе навіны

ПСВ абвясціў пра дамоўленасць з «Ліверпулем» наконт пераходу Гакпа

27 снежня 2022, 09:44

Нападаючы ПСВ Кодзі Гакпа пяройдзе ў «Ліверпуль».

Як паведамляе афіцыйны сайт нідэрландскага клуба, бакі дамовіліся пра будучы трансфер.

23-гадовы нападаючы адправіцца ў Англію, дзе будуць учынены неабходныя фармальнасці для завяршэння трансферу. Абодва клубы пакуль не паведамляюць пра суму трансферу. «Але гэта рэкордны трансфер для ПСВ», – сказаў генеральны менеджэр клуба Марсэль Брандс.

У бягучым сезоне футбаліст правёў 24 матчы па ПСВ і забіў 13 мячоў пры 17 галявых перадачах.