Усе навіны

«МЮ» планаваў арандаваць Гакпа з абавязковым правам выкупу летам

28 снежня 2022, 08:39

Журналісты The Guardian паведамілі, што «Манчэстэр Юнайтэд» сапраўды разглядаў падпісанне вінгера Кодзі Гакпа, які ўчора перайшоў у «Ліверпуль».

Манкуніянцы планавалі арандаваць 23-гадовага нідэрландца, уключыўшы ў дагавор опцыю пра абавязковы выкуп у летняе трансфернае акно.

ПСВ вырашыў, што схаднейшым будзе неадкладны продаж футбаліста ў «Ліверпуль» – клуб атрымае за пераход 37 мільёнаў фунтаў без уліку бонусаў.

У бягучым сезоне футбаліст правёў 24 матчы, на яго рахунку 13 галоў і 17 асістаў. Статыстыка – тут.