Усе навіны

Піке можа працягнуць кар'еру ў «Андоры», якой валодае сам футбаліст

4 студзеня 2023, 18:44

Абаронца «Барселоны» Жэрар Піке разглядае варыянт з працягам прафесійнай кар'еры ў «Андоры», паведамляе Relevo.

Па правілах іспанец можа гуляць за клуб, якім сам валодае, але спачатку яго кантракт павінен зацвердзіць адзін з камітэтаў Ла Лігі, які адштурхваецца ад мясцовых правіл фінансавага фейр-плею і ацэньвае, колькі павінен зарабляць канкрэтны футбаліст з яго характарыстыкамі.

«Андора» наўрад ці будзе здольная плаціць гульцу мінімальную зарплату на ўзроўні другога дывізіёна, адзіным выхадам з гэтай сітуацыі можа быць павелічэнне капіталу і даходу ад новых спонсараў.

Тэхнічна Піке адбывае 4-матчавую дыскваліфікацыю за чырвоную картку, якую ён атрымаў у апошнім матчы за каталонскі клуб супраць «Асасуны» (2:1).

У лістападзе футбаліст аб'явіў аб завяршэнні кар'еры.

«Андора» займае 10-е месца ў другой па сіле лізе Іспаніі, адстаючы ад лідара «Лас-Пальмаса» на 9 ачкоў.